У Мінск значна спазняюцца некаторыя цягнікі, якія ідуць з аршанскага кірунку
У Мінск са значным спазненнем прыбываюць некаторыя цягнікі. Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”, цягнік №147 Масква-Калінінград затрымліваецца на гадзіну, цягнік №131 Масква-Брэс — на 30 хвілінаў, №757 Орша-Мінск — на 20 хвілінаў.
Усе гэтыя цягнікі ідуць у Мінск з аршанскага кірунку. Пакуль невядома, з якіх прычынаў адбываецца спазненне і ці не было на гэтым адрэзку Беларускай чыгункі нейкіх інцыдэнтаў.