У міністэрстве адукацыі з 1 чэрвеня працуе гарачая лінія для абітурыентаў

З панядзелка, 1 чэрвеня, у Беларусі пачала працу гарачая лінія для абітурыентаў. Яе арганізавала міністэрства адукацыі. Як інфармуе БЕЛТА, патэлефанаваць на гарадскі нумар (+375-17)-222-43-12 можна да 16 жніўня, час працы — ад 9-й гадзіны да 13-й і з 14.00 да 18.00.

Гарачая тэлефонная лінія будзе працаваць і ў выхадныя дні: у суботы — 6, 13, 20 і 27 чэрвеня, 11, 18 і 15 ліпеня, 1, 8 і 15 жніўня, у нядзелі — 14 чэрвеня, 5 ліпеня, 2, 9 і 16 жніўня.

Адзначаецца, што на тэлефанаванні абітурыентаў і іх сваякоў будуць адказваць кампетэнтныя прадстаўнікі ВНУ. Яны змогуць глыбока і дэталёва адказаць на пытанні, даць параду ці кансультацыю.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі