У Мінгарсудзе пачаўся разгляд справы пра жорсткае забойства жанчыны

У Мінгарсудзе пачаўся разгляд справы пра жорсткае забойства жанчыны

2 кастрычніка Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд справы пра жорсткае забойстве жанчыны, інфармуе БЕЛТА.

Звесткі пра знікненне мінчанкі Таццяны Курсевіч з'явіліся напрыканцы лістапада 2016 года. З сярэдзіны месяца жанчына не выходзіла на сувязь са сваякамі і сябрамі. Праверка праваахоўнікаў паказала, што ​​знікненне жанчыны мае крымінальны характар.

Была пачатая крымінальная справа па факце забойства. Следства выявіла, што да знікнення жанчыны меў дачыненне яе сужыцель. Пры затрыманні ён адмаўляўся ад дачы сведчанняў, а потым cваімі версіямі спрабаваў заблытаць следчых. Напрыклад, па адной з версій мужчыны, смерць Таццяны Курсевіч была негвалтоўнай, а цела ён вывез за горад на яе аўтамабілі, бо баяўся падазрэнняў.

Сумеснымі намаганнямі следчых, супрацоўнікаў міліцыі, вайсковых часцей і неабыякавых грамадзян у Маладзечне быў знойдзены аўтамабіль пацярпелай. Праз нейкі час знайшлі і яе цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Мужчыну выставілі абвінавачанне ў забойстве з асаблівай жорсткасцю.

Таксама следства заяўляе, што пасля забойства сужыцель таемна выкраў маёмасць Таццяны Курсевіч. каб схаваць сляды злачынства, ён скраў пашпарты забітай і яе малалетняга сына, а таксама іншыя асабістыя дакументы (пасведчанне кіроўцы, пасведчанні аб нараджэнні).

Былы муж Курсевіч, які прадстаўляе ў судзе інтарэсы яе малалетняга сына, папрасіў для абвінавачанага строгага пакарання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі