У Мінабароны Расіі патлумачылі, навошта нанеслі ракетны ўдар па ГЦ у Краменчугу

В Минобороны России объяснили, зачем нанесли ракетный удар по ТРЦ в Кременчуге

Міністэрства абароны Расіі патлумачыла, навошта быў нанесены ракетны ўдар па гандлёва-забаўляльным цэнтры ў Краменчугу Палтаўскай вобласці Украіны. Паводле апошніх звестак, у выніку гэтага абстрэлу загінулі 18 чалавек, яшчэ 36 лічацца зніклымі без вестак.

"ВКС Расіі нанеслі ўдар высокадакладнай зброяй па ангарах з узбраеннем з ЗША і ЕС у Краменчугу ў раёне завода дарожных машын", — цытуюць расійскія СМІ Мінабароны РФ. А пажар у гандлёва-забаўляльным цэнтры пачаўся праз дэтанацыю боепрыпасаў, якія знаходзіліся ў суседнім ангары, сцвярджаюць у расійскім ваенным ведамстве. Пры гэтым гандлёвы цэнтр, паводле версіі расійскага Мінабароны, не функцыянаваў.

Паводле версіі украінскага боку, ГЗЦ працаваў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напярэдадні казаў, што перад абвяшчэннем паветранай трывогі ў будынку было каля тысячы чалавек. Частка паспела выйсці.

"Але ўнутры яшчэ заставаліся людзі: працаўнікі, частка наведнікаў... Ударыць ракетамі па такім аб'екце могуць толькі абсалютна адмарожаныя тэрарысты, якім не павінна быць месца на зямлі", — казаў напярэдадні Зяленскі.

На месцы трагедыі працягваецца разбор завалаў, паведамляе кіраўнік Палтаўскай ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Лунін. У вобласці сёння абвешчаны Дзень жалобы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі