У Мазыры хлопчык выпаў з акна пятага паверха

У Мазыры на вуліцы Нафтабудаўнікоў з акна пятага паверха зваліўся сямігадовы хлопчык. Здарэнне адбылося ўвечары 6 жніўня, піша glaza.info. На газон хлопчык зваліўся разам з маскітнай сеткай.

Начальнік Мазырскага райаддзела Следчага камітэта Андрэй Грыб распавёў, што мама дзіцяці ў момант здарэння была дома, але на нейкі час пакінула сына ў пакоі аднаго.

Хлопчыка з цяжкімі траўмамі даставілі ў рэанімацыю гарадской лякарні. У Следчым камітэце пачалі праверку ўсіх абставінаў здарэння.