У Мастах — чэргі ў аптэках пасля чутак пра смерць ад свінога грыпу (фота)

Невялікія чэргі ў мастоўскіх аптэках можна было назіраць апошнія некалькі тыдняў. Аднак у  пятніцу 13 лістапада па горадзе папаўзлі чуткі пра смерць чалавека ў мастоўскай лякарні ад свінога грыпу. Гэта выклікала павялічаны ажыятаж каля аптэчных прылаўкаў. Новыя паступленні лекаў ад звычайнага грыпу раскупляюцца за некалькі гадзінаў. Лекаў жа ад свінога грыпу ў мастоўскіх аптэках няма ўвогуле.





Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі