У Маскве затрымалі дэбашыра, які ўдарыў пасажыра ў самалёце, які ляцеў з Мінска

У Маскве затрымалі дэбашыра, які ўдарыў пасажыра ў самалёце, які ляцеў з Мінска

У Маскве ў аэрапорце Дамадзедава затрымалі дэбашыра, які ўдарыў пасажыра ў самалёце, які ляцеў з Мінска. Як інфармуе сайт mskagency.ru, ім аказаўся 54-гадовы жыхар Падмаскоўя. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення — распіваў спіртныя напоі ў самалёце. Пасля мужчына пачаў "парушаць грамадскі парадак", заняў месца пасажыра, які сядзеў побач. Калі той папрасіў вызваліць яго месца, атрымаў удар.

Экіпаж паведаміў у аэрапорт пра здарэнне, і транспартная паліцыя ўжо чакала дэбашыра. Праводзіцца праверка, таму пакуль невядома, якое пакаранне яго чакае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі