У Маскве каля беларускага пасольства пратэставалі супраць арышту Рабава (фота)

У Маскве каля беларускага пасольства пратэставалі супраць арышту Рабава (фота)

13 кастрычніка ў Маскве каля беларускага пасольства пратэставалі супраць арышту ў нашай краіне расійскага гісторыка, філосафа, выкладчыка, даследчыка анархізму Пятра Рабава. Спачатку яго затрымлівалі 9 кастрычніка ў Гродне, дзе ён збіраўся прачытаць лекцыю, але адпусцілі. На наступны дзень расіяніна схапілі ў Баранавічах. 11 кастрычніка суд прызнаў Рабава вінаватым у “дробным хуліганстве” (нібыта, мужчына нецэнзурна лаяўся), яго асудзілі на 6 сутак арышту. У знак пратэсту ён аб’явіў сухую галадоўку.

Як інфармуе РБК, у пятніцу насупраць беларускага пасольства ў Маскве прайшла серыя адзіночных пікетаў у падтрымку Пятра Рабава. Акцыю арганізаваў прафесар Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай Акадэміі навук Вадзім Дам’е. Агулам прайшлі 7 пікетаў, паліцыя нікога не затрымлівала. Іх удзельнікі трымалі ў руках плакаты з надпісамі: “Лекцыя па гісторыі не злачынства”, “З якога часу філасофія забаронена”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі