У Маскве ад наступстваў COVID-19 памёр рэжысёр Уладзімір Мяньшоў

Уладзімір Мяньшоў​
Уладзімір Мяньшоў​

У Маскве ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі памёр вядомы расійскі рэжысёр Уладзімір Мяньшоў, яму быў 81 год. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце кінаканцэрна "Масфільм".

Самая вядомая праца Мяньшова — фільм "Масква слязам не верыць". Гэтая карціна атрымала прэмію "Оскар" у 1981 годзе як найлепшы фільм на замежнай мове. На цырымоніі ў ЗША Мяньшова не было. Яго лічылі нядобранадзейным, таму з краіны не выпускалі. Узнагароду атрымліваў аташэ па культуры савецкай амбасады. А сам Мяньшоў навіну пра выйграны "Оскар" спачатку лічыў розыгрышам.

Мяньшоў шмат здымаўся як актор і шмат здымаў. З іншых яго рэжысёрскіх работ можна ўспомніць фільмы "Каханне і галубы" і "Шырлі-мырлі".

У Расіі ў апошнія тыдні назіраецца новы ўздым захворвання на COVID-19, звязаны з новым індыйскім штамам. Хвароба часта працякае цяжка і нярэдка заканчваецца смерцю. На мінулым тыдні ў Расіі быў усталяваны новы рэкорд смяротных выпадкаў ад COVID-19. За сем дзён у РФ ад каранавіруса памерлі 4643 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі