У маскоўскім метро ў Дзень Расіі затрымлівалі палітычных актывістаў

У маскоўскім метро ў Дзень Расіі затрымлівалі палітычных актывістаў

Маскоўскія ўлады прэвентыўна затрымлівалі палітычных актывістаў у Дўень Расіі, 12 чэрвеня, піша "Новая газета. Еўропа".

Былі затрыманы не менш за 43 чалавекі, якія раней траплялі ў рукі паліцыянтаў на мітынгах. У гэтым паліцыі дапамагла сістэма распазнавання твараў, калі апазіцыянеры ўваходзілі ў метро.

Некаторым з затрыманых актывістаў у паліцыі адкрыта заявілі, што на іх стаіць арыенціроўка "Дзень Расіі". Журналістку Асю Казанцаву прымусілі напісаць феерычную тлумачальную. Там было сказана, што з ёю "праведзеная прафілактычная гутарка пра тое, што людзям, якія маюць адміністрацыйныя затрыманні ў мінулым, не трэба заходзіць у метро ў "Дзень Расіі".

Маскоўская сістэма відэааналітыкі называецца "Сфера". Падобна, яна працуе хутчэй за беларускі Kipod, з дапамогай якога ўдзельнікаў пратэстаў вылічваюць, параўноўваючы іх выявы з фота з базы пашпартоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі