У масцы і шапцы на вочы — ОНТ паказала, як выглядае "народны дружыннік"

Дабраахвотны памочнік міліцыі / АНТ
Дабраахвотны памочнік міліцыі / АНТ

Тэлеканал АНТ паказаў першых добраахвотнікаў, якія запісаліся ў дружыны памочнікаў міліцыі. Стварэнне такіх дружын тыдзень таму анансаваў кіраўнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў.

Адзін з дружыннікаў, які размаўляў з журналістамі, быў у масцы і ў шапцы, нацягнутай практычна на вочы. Пры гэтым ён распавядаў, як выратаваў дзіця на пешаходным пераходзе. Ўбачыў, як хлопчык пачаў перабягаць дарогу на перарывісты зялены, і яму "ў самы апошні момант удалося адцягнуць дзіця ад колаў аўтамабіля".

У тэлеэфіры таксама прагучала, што "толькі ў Мінску 50 дружын гатовыя падставіць плячо праваахоўнікам".

Неабходнасць стварэння такіх дружын Кубракоў патлумачыў тым, што ў міліцыю звяртаецца шмат грамадзян, незадаволеных дваровымі канцэртамі. Ёсць, паводле яго слоў і тыя, хто гатовы дапамагчы міліцыі навесці парадак. "Людзі да гэтага сёння ўжо прыходзяць", — сцвярджаў Кубракоў 15 кастрычніка ў эфіры АНТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі