У “Макранах” на беларуска-ўкраінскай мяжы часова абмяжуюць рух транспарту

У “Макранах” на беларуска-ўкраінскай мяжы часова абмяжуюць рух транспарту

У пункце пропуску “Макраны” (“Даманава”) на беларуска-ўкраінскай мяжы з 10 красавіка часова абмяжуюць рух транспарту. Будзе перакрыты адзін з каналаў уезду. Прычына — запланаваная ўстаноўка новай сістэмы радыяцыйнага кантроля, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Памежнікі рэкамендуюць кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрута паездкі ва Украіну. У ранейшым рэжыме будуць працаваць бліжэйшыя пункты пропуску “Тамашоўка” (“Пулемец”) і “Олтуш” (“Пішча”).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі