Вы тут

У Магілёве сотні людзей стаялі ў чэргах, каб падпісацца за Ціханоўскую

Чарга ў Магілёве / Скрыншот з відэа

27 траўня ў Магілёве сотні людзей стаялі ў чэргах, каб падпісацца за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, жонкі відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ("Краіна для жыцця"). Раней падобныя чэргі былі ў Мінску, Слуцку і Баранавічах.

Стаялі чатыры вялікія чаргі, у кожнай прыкладна па 100 чалавек.

Збор подпісаў працягнецца да 19 жніўня. Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.