У Магілёве прайшла экскурсія па месцах, дзе былі знаныя помнікі архітэктуры

У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў у Магілёве прайшла экскурсія па гістарычным цэнтры горада. Магілёў можа стаць горадам-музеям, распавёў экскурсавод Алег Дзьячкоў, які паказаў удзельнікам экскурсіі месцы, дзе раней знаходзіліся вядомыя помнікі архітэктуры, і тыя будынкі, што захаваліся да сённяшняга дня.
Мясцовае ТБМ выдала адмысловы буклет. На карце гістарычнага цэнтру пазначаныя вольныя кропкі — пляцоўкі, на якіх раней знаходзіліся помнікі архітэктуры: касцёл св. Ксаверыя, Халодная сінагога, Брацкі манастыр, касцёл св. Антонія. Пакуль аднавілі толькі гарадскую Ратушу.



На гэтым здымку — касцёл св. Антонія, а на Замкавай гары з усіх вежаў сёння існуе толькі адна — Ратуша.

Да канца XIX стагоддзя ў Магілёве было 39 праваслаўных збудаванняў. Горад, дарэчы, лічыўся праваслаўнай сталіцай ВКЛ. Аднак у ім былі і 38 іудзейскіх збудаванняў, школаў і сінагогаў, чатыры касцёлы і дзве пратэстанцкія царквы. Цяпер засталося толькі шэсць праваслаўных цэркваў і капліцаў, адзін касцёл, адна каталіцкая і адна ўніяцкая капліца.



Касцёл святога Станіслава, здолеў уцалець, толькі таму, што яго забудвалі савецкімі будынкамі і заўважыць храм з гарадскіх вуліц было цяжка.



Другі касцёл святога Казіміра (Фарны) захаваўся толькі часткова, з'яўляецца помнікам архітэктуры, але не мае шыльды і выкарыстоўваецца пад склад Белтэлекаму. Ужо некалькі год праход да яго зачынены і пабачыць яго можна толькі на здымку 2005 года. (Здымак узяты з сайта "Глобус Беларусі")



Алег Дзьячкоў паказвае рэшткі Багаяўленскага сабора. Цэгла проста вяляецца на дзіцячай пляцоўцы



А на месцы гэтага гаражу раней знаходзіліся прыбіральні вайсковай часткі. І калі мясцовы воін-афганец капаў яму пад гэты гараж, у самым пачатку 90-х, яму пашанцавала знайсці вайсковы статут часоў даваеннай беларусізацыі на беларускай, рускай, яўрэйскай і польскай мовах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі