У Львове праводзяць акцыю памяці 109 загінулых украінскіх дзяцей

У Львове праводзяць акцыю памяці 109 загінулых украінскіх дзяцей з 24 лютага, з пачатку расійскай агрэсіі. На плошчы Рынак паставілі 109 пустых дзіцячых калясак.

"Гэта сімвалы жыццяў тых анёлкаў, якія цяпер, замест рашучых дзеянняў свету, абараняюць неба над Украінай, піша кіраўнік Львова Андрэй Садавы. — Гэта тая страшная цана вайны, якую плаціць сёння Украіна".

Садавы заклікае патрабаваць "ад урадаў іншых краін закрыцця неба над Украінай", каб "зберагчы ўкраінскіх дзяцей і падараваць ім будучыню".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.