Вы тут

У Лос-Анджэлесе раздалі "Оскараў" — лепшым фільмам прызналі "Зямлю качэўнікаў"

Прадзюсер фільма "Душа" Дана Мюрэй і рэжысёр Піт Доктэр​ / Reuters

У Лос-Анжэлесе адбылася 93-я цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў, трансляцыю вёў тэлеканал ABC. З-за пандэміі, акрамя асноўнай пляцоўкі, былі задзейнічаны яшчэ некалькі лакацый.

Лепшай карцінай прызналі "Зямлю качэўнікаў" (Nomadland, 2020) рэжысёра Хлоі Чжао. Гэта гісторыя пра жанчыну, якая страціла працу і вымушанай бадзяцца па краіне. Раней гэтая стужка ўжо атрымала "Залаты глобус" у намінацыі "Лепшы драматычны фільм".

Сама Чжао атрымала статуэтку як "Лепшы рэжысёр", А Фрэнсіс МакДорманд, зорка" Зямлі качэўнікаў", была прызнана лепшай актрысай.

Фрэнсіс МакДорманд і Хлоі Чжао / Reuters

"Лепшым акцёрам" прызналі Энтані Хопкінса: ён сыграў галоўную ролю ў фільме Фларыяна Зэлера "Бацька". Дарэчы артыст на цырымонію ўручэння ўзнагарод не прыйшоў.

Стужка "Бацька " была адзначана і ў намінацыі "Лепшы адаптаваны сцэнар". За "найлепшы арыгінальны сцэнар" статуэтку атрымала фемінісцкая драма "Дзяўчына, якая падае надзеі".

Мультфільм "Душа" ад студыі Pixar, які з вялікім поспехам ідзе ў беларускім пракаце, быў прызнаны "Лепшым анімацыйным фільмам". А "Лепшым замежным фільмам" назвалі дацкую стужку "Яшчэ па адной". Рэжысёр карціны Томас Вінтэрберг, калі выйшаў за статуэткай, пажартаваў, што "Оскара" прысудзілі "фільму пра белага мужчыну, які вучыць дзяцей піць".

Цікава, што ў гэтым годзе арганізатары крыху змянілі звыклы сцэнар ўручэння статуэтак. Звычайна цырымонія завяршалася намінацыяй за лепшы фільм. Але ў гэты раз на фінал пакінулі ўзнагароджанне лепшых акцёра і актрысы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.