Вы тут

У Літву прарывалася з Беларусі рэкордная колькасць мігрантаў за восень

Агароджа на мяжы / Reuters

У Літву прарывалася з Беларусі рэкордная колькасць мігрантаў за восень. Літоўскія памежнікі спынілі 121 чалавека, які хацеў патрапіць у іх краіну нелегальна, паведамляе delfi.lt. Такой колькасці мігрантаў не было са жніўня. Апошнім часам асноўная іх плынь ішла праз беларуска-польскую мяжу (не менш за паўтысячы чалавек за суткі). Аднак кантроль мяжы літоўцы па-ранейшаму праводзяць ва ўзмоцненым рэжыме.

Латвійскія памежнікі паведамілі пра 23 мігрантаў, якіх развярнулі назад у Беларусь.

Польскія памежнікі паведамляюць, што за 11 кастрычніка спрабавалі перайсці мяжу з Беларусі 605 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.