У Літве зноў затрымалі нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі

Затрыманыя дзве групы нелегалаў / прэс-служба САДМ Літвы​
Затрыманыя дзве групы нелегалаў / прэс-служба САДМ Літвы​

Літоўскія памежнікі ў пятніцу недалёка ад мяжы з Беларуссю затрымалі яшчэ 15 нелегальных мігрантаў, паведамляе агенцтва delfi.

Нелегалаў спынілі ў Ігналінскім раёне. Гаворка пра дзве розныя групы. У адной было шэсць, у другой — дзевяць чалавек. Прадстаўнікам Службы аховы дзяржмяжы Літвы (САДМ) яшчэ трэба высветліць, грамадзянамі якой дзяржавы з'яўляюцца гэтыя мігранты.

"Іх даставілі на заставы, праводзяць тыповыя працэдуры: ізаляцыя, тэставанне", — распавёў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс.

Па яго словах, мігрантаў хутчэй за ўсё размесцяць у Цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў або інтэрнаце памежнікаў.

Паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі апошнім часам істотна павялічыўся. Паводле звестак літоўскіх памежнікаў, сёлета з Беларусі ў Літву незаконна прыйшлі 312 мігрантаў — гэта ў 3,5 разу больш, чым за ўвесь 2020 год. Большасць нелегалаў — грамадзяне Ірака. У выніку ўсе месцы ў цэнтры рэгістрацыі бежанцаў аказаліся запоўненыя. Літоўскія ўлады ўжо вырашылі арганізаваць для нелегальных мігрантаў намётавы гарадок.

У траўні Аляксандр Лукашэнка прыгразіў суседнім краінам тым, што аслабіць кантроль на мяжы. "Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — цяпер будзеце самі іх есці і лавіць", — сказаў ён падчас нядаўняга выступу ў парламенце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі