Вы тут

У Літве злавілі кантрабандыстаў — выгружалі беларускія цыгарэты з цягніка ў аўто

Кантрабандныя цыгарэты / pasienis.lt

У Літве ў раёне Каўнаса затрымалі беларускіх кантрабандыстаў цыгарэт проста на месцы злачынства, калі яны выгружалі спакаваныя ў поліэтылен скрынкі з грузавога цягніка ў легкавыя аўтамабілі Volkswagen Passat і Skoda Octavia. Гэта грамадзяне Беларусі ва ўзросце 36 і 37 гадоў. У Літве яны знаходзіліся легальна, мелі шэнгенскія візы, выдадзеныя Польшчай, паведамляе pasienis.lt.

Беларусы арыштаваныя на два месяцы. Ім пагражае штраф ці паўбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

У скрынках аказаліся 10,5 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold Super Slims, Rothmans і Fest. Кошт тавару ацэньваецца ў больш чым 37 тысяч еўра. Паведамляецца, што цягнік перавозіў драўніну з Беларусі. Такім чынам, кантрабанду цыгарэт працягваюць перапраўляць у Літву і па чыгунцы, і ў грузавіках (нядаўна былі затрыманыя дзве партыі на мільёны еўра).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.