У Літве плануюць закрыць адзін з цэнтраў для незаконных мігрантаў

Модульныя дамы, у якіх жывуць мігранты / delfi.lt
Модульныя дамы, у якіх жывуць мігранты / delfi.lt

У верасні ў Літве плануецца закрыць Цэнтр рэгістрацыі замежнікаў у Мядзінінкаі, а мігрантаў, якія пражываюць там, перавядуць у іншыя цэнтры, піша Delfi. Пра гэта расказаў намеснік камандуючага Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рымантас Пятраўскас.

Цяпер у цэнтрах рэгістрацыі іншаземцаў пражывае каля 1400 мігрантаў, якія прыбылі ў краіну нелегальна з тэрыторыі Беларусі. Летась ад нас на тэрыторыю суседняй краіны прарвалася амаль 4,2 тысячы чалавек.

"Мігранты жывуць у модульных дамах і атрымліваюць усе неабходныя паслугі і будуць жыць там да верасня. Домікі здаюцца нам у арэнду, мы ўносім штомесячную плату як за домікі, так і за паслугі, якія аказваюцца. Сэканоміўшы сродкі як еўрапейскага, так і літоўскага бюджэту, мы здамо гэтыя домікі падрадчыку", — падзяліўся планамі Пятраўскас.

Пасля закрыцця цэнтра рэгістрацыі замежнікаў у Мядзінінкаі ў Літве застануцца працаваць яшчэ чатыры такія цэнтры — у Пабрадзе, Рукле, Вільні і Кібартаі. Туды і перавядуць людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі