Вы тут

У Літве падлічылі беларусаў, якія туды пераехалі

Вільня / Delfi

Колькасць грамадзян РБ, якія працуюць у Літве, вырасла ў параўнанні з мінулым годам на 16%, паведамляе рэсурс "Позірк" са спасылкай на літоўскую службу занятасці.

Толькі за першыя паўгода ў суседняй рэспубліцы знайшлі працу 10,7 тысячы грамадзян Беларусі. Гэта другі паказчык пасля выхадцаў з Украіны. З пачатку года тут працаўладкавалася 18,6 тысячы ўкраінцаў.

Раней Дэпартамент міграцыі Літвы паведамляў, што ў першым паўгоддзі від на жыхарства ў краіне атрымалі 10,1 тысячы беларусаў, у апрацоўцы знаходзіцца яшчэ каля 4,5 тысяч зваротаў.

Большасць беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Літве, перабраліся ў суседнюю краіну праз рэпрэсіі, мяркуе аналітык Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (RESC) Максімас Мілта. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню. Яшчэ адной прычынай рэлаксацыі беларусаў у Літву, на яго думку, стала вайна ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.