Вы тут

У Лідзе ўсталявалі конны помнік князю Гедзіміну (фота)

Помнік Гедзіміну ў Лідзе / З акаўнту Эдуарда Пальчыса ў Фэйсбуку

У Лідзе ўсталявалі конны помнік вялікаму літоўскаму князю Гедзіміну. Фатаздымак апублікаваў вядомы блогер Эдуард Пальчыс. Адкрыццё помніка прызначанае на 7 верасня падчас фэсту Lidbeer. 

Помнік быў зроблены паводле эскізеа скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, якія выйгралі конкурс, абвешчаны Лідскім райвыканкамам. 

Дарэчы, Нячай і Аганаў — таксама аўтары мемарыялу ў Курапатах, усталяванага ў 2018 годзе.