У Ленінградскай вобласці беларус загінуў, зваліўшыся з вышыні 48 метраў

У Ленінградскай вобласці беларус загінуў, зваліўшыся з вышыні 48 метраў

Грамадзянін Беларусі загінуў ва Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці ў панядзелак, 10 красавіка. Як паведамляе piter.tv, трагедыя адбылася на будоўлі, дзе наш зямляк працаваў кранаўшчыком. 
    
Мужчына прыехаў з Баранавічаў. Машыністам крана ён працаваў з 21 кастрычніка 2016 года. Праз некалькі дзён яму мусіла споўніцца 53 гады. 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, рабочы высунуся з крана, каб звонку працерці шыбы ў кабіне, пасля чаго сарваўся ўніз з вышыні 48 метраў.

Па факце здарэння праводзіцца праверка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі