Вы тут

У Кобрыне таксістка зламала нож пасажыраў, якія напалі на яе

Нож, зламаны таксісткай / Скрыншот

Ноччу 25 чэрвеня ў міліцыю звярнулася 41-гадовая таксістка з Кобрына. Яна распавяла, што на яе напалі пасажыры.

Жанчына прыняла выклік ад двух мужчын, якія папрасілі завезці іх з Кобрына ў Драгічын. Па дарозе яны папрасілі спыніцца ля бліжэйшага банкамата.

Раптам адзін з мужчын прыставіў нож да шыі жанчыны і пачаў пагражаць расправай. Але кіроўца не разгубілася: яна зламала нож і змагла выштурхаць нападніка з салона аўто.

— Ён узяў яе рукой, да сябе нагнуў за шыю і дастаў нож. Ну, нешта такое, у гэтым родзе. І літаральна ў гэтую ж секунду нож адлятае — чуваць гук металу. І дзяўчына выкідае нож, ну гэта значыць лязо, — апісвае напад адзін з мужчын.

Праз некалькі гадзін міліцыя затрымала зламыснікаў. Імі апынуліся 26-гадовыя расіяне, якія ў той момант знаходзіліся ў суседнім райцэнтры — Бярозе — у кватэры знаёмых. Высветлілася, пасля нападу на таксістку хлопцы скралі VW Golf, на якім і з'ехалі ў суседні раён. Пры гэтым яны былі нападпітку.

Затрыманыя расіяне, якія напалі на таксістку ў Кобрыне

Супраць маладых людзей пачатыя крымінальныя справы за хуліганства і крадзеж. Адзін з затрыманых неаднаразова судзімы, у тым ліку за крадзяжы і ўгоны аўто.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.