У КНДР пакаралі смерцю кантрабандыста, які завёз серыял "Гульня ў кальмара"

У Паўночнай Карэі прыняты закон супраць "рэакцыйных меркаванняў і культуры" / Кадр з серыяла "Гульня ў кальмара"​​
У Паўночнай Карэі прыняты закон супраць "рэакцыйных меркаванняў і культуры" / Кадр з серыяла "Гульня ў кальмара"​​

Мужчына асуджаны на смяротнае пакаранне ў Паўночнай Карэі за кантрабандны ўвоз і распаўсюджванне копій серыяла Netflix "Гульня ў кальмара", паведамляе Radio Free Asia.

Кантрабандыст прывёз флэшкі з папулярным серыялам з Кітая і прадаваў іх жыхарам краіны. Паліцыя таксама арыштавала семярых кліентаў кантрабандыста — усе яны школьнікі. Пакупнік флэшкі атрымаў пажыццёвы тэрмін, астатнія падлеткі асуджаныя на 5 гадоў катаржных работ за прагляд серыяла. Па звестках Radio Free Asia, настаўнікі і дырэктар школы звольненыя, ім пагражаюць папраўчыя работы на шахтах.

У 2021 годзе ўлады Паўночнай Карэі прынялі закон супраць "рэакцыйных меркаванняў і культуры". Па гэтым законе, жыхарам краіны пагражае да 15 гадоў турмы за прагляд кінафільмаў і чытанне кніг, якія зроблены і напісаны ў Паўднёвай Карэі. Пад забаронай таксама апынуўся паўднёвакарэйскі слэнг.

Паўднёвакарэйскі серыял "Гульня ў кальмара" выйшаў на стрымінгавай платформе Netflix, за першыя чатыры тыдні яго паглядзелі 111 мільёнаў гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі