У катаваннях і згвалтаваннях падчас вайны вінаватыя і расіяне, і ўкраінцы — ААН

Абодва бакі канфлікту — і Расія, і Украіна — падчас вайны парушаюць правы чалавека і міжнароднае гуманітарнае права. Пра гэта заявіла Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачалет

Па даных арганізацыі, абедзьве краіны размяшчаюць вайсковыя аб'екты паблізу грамадзянскіх будынкаў і выкарыстоўваюць мірных жыхароў у якасці "жывога шчыта". Сярод іншых парушэнняў — катаванні і жорсткае стаўленне да ваеннапалонных, пры чым за гэта ні адзін бок не прыцягвае вінаватых у злачынствах да адказнасці. Таксама, па словах Бачалет, згвалтаванні і іншыя праявы сексуальнага гвалту былі зафіксаваныя як на тэрыторыях, якія кантралюе Расія, так і на тэрыторых пад кантролем Украіны.

Згодна ААН, "наступы, якія вядуць васійскія вайскоўцы, несумяшчальныя з міжнародным гуманітарным правам". Камісар не выключае, што гэта можна сказаць і пра УСУ, якія ваюць на зсходзе краіны, але ў "ў значна меншай ступені".

"У імя кожнай ахвяры гэтай бессэнсоўнай вайны забойствы, катаванні, адвольныя затрыманні павінны спыніцца", — заявіла камісар. 

Сярод іншага, ААН па-ранейшаму лічыць, што армія РФ здзяйсняла незаконныя забойствы і пазасудовыя казні. Верамства Бачалет шукае пацверджання больш 300 заяваў пра забойствы, здзейсненыя расіянамі па-за ваеннымі дзеяннямі.

Таксама ААН турбуе, што арышты больш за тысячы падазраваных у калабарацыянізме, праведзеныя СБУ і паліцыяй, "магчыма, не былі ажыццяўлены ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне правоў чалавека". Зафіксавана таксама 12 выпадкаў гвалтоўнага знікнення людзей, да якіх можа мець дачыненне ўкраінская паліцыя.

Па даных ААН, на 3 ліпеня ва Украіне загінула больш за 10 тысяч мірных жыхароў — у асноўным ад прымянення выбуховак у жылых кварталах. З 2889 загінулых грамадзянскіх асоб 335 — дзеці. Рэальныя лічбы могуць быць большымі, рэзюмуюць у ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.