У Карачы ў Пакістане больш за 220 асобаў загінулі з-за навальніцы

Моцны дождж з навальніцай, што надарыўся ў нядзелю ў найбуйнейшым пакістанскім горадзе Карачы стаў прычынай смерці 228 чалавек. Яшчэ 200 асобаў атрымалі раненні. Залева працягвалася ў Карачы больш за 3 гадзіны, падчас якіх у горадзе адбылося шмат аварыяў на дарогах, у выніку якіх і загінулі людзі.

На мінулым тыдні моцныя дажджы ў іншых раёнах Пакістану прывялі да патопаў і смерці 22 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі