У калоне з чырвона-зялёнымі сцягамі прабілі колы ў чатырох аўтамабілях

У калоне з чырвона-зялёнымі сцягамі прабілі колы ў чатырох аўтамабілях

У калоне з чырвона-зялёнымі сцягамі прабілі колы ў чатырох легкавых аўтамабілях. Здарэнне адбылося на Віцебшчыне. Распачата крымінальная справа, артыкул — "Хуліганства", піша sb.by.

Пацярпелі ўдзельнікі праўладнага аўтапрабегу "За адзіную Беларусь!", якія ў мінулую нядзелю ездзілі па Віцебскай вобласці. Колы былі прабітыя і ў "Беларусьмабіля" Volvo, на капоце і дзвярах якога змешчана чырвона-зялёная сімволіка.

Падобныя выпадкі не адзіныя. Невядомыя кідаюць пад колы праўладных аўтапрабегаў цвікі, самаробныя "яжы". Упершыню калона з чырвона-зялёнымі сцягамі была "атакавана" такім чынам у кастрычніку на маршруце Мінск — Магілёў каля Смілавічаў. Колы былі прабіты ў аўтамабіля, які ехаў першым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі