У Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі альпініст

У Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі альпініст

У Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі альпініст. Ён сарваўся падчас узыходжання. Яго цела ўжо знайшлі ратавальнікі. Для таго, каб спусціць цела з вышыні 4100 метраў, давядзецца выкарыстаць верталёт МНС Расіі, інфармуе БЕЛТА.

Трагічнае здарэнне ў Кабардзіна-Балкарыі адбылося 17 ліпеня. Як інфармуе партал tut.by, 54-гадовы беларус, ураджэнец Гомеля, кандыдат у майстры спорту па альпінізму, быў у складзе арганізаванай групы. Пошукі цела пачаліся яшчэ ў аўторак, але перарываліся з-за надыходу цемры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі