У Іванаўскім і Столінскім раёнах аб'яўлена пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі

У Іванаўскім і Столінскім раёнах аб'яўлена пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі

У Іванаўскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці аб'яўлена пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі. Абодва раёны мяжуюць з Украінай. 

На сайце іванаўскай раённай газеты "Янаўскі край" паведамляецца, што на тэрыторыі раёна праходзяць планавыя мерапрыемствы па падрыхтоўцы вайскоўцаў і падраздзяленняў.

"У адпаведнасці з прынятымі рашэннямі на тэрыторыі Іванаўскага раёна праходзяць планавыя мерапрыемствы па падрыхтоўцы ваеннаслужачых і падраздзяленняў да выканання задач па прызначэнні. У найбліжэйшыя дні праз тэрыторыю раёна і населеныя пункты ў любы час сутак магчымы рух калон ваеннай тэхнікі. Просьба да грамадзян з разуменнем ставіцца да мерапрыемстваў па баявой падрыхтоўцы Узброеных Сіл", — гаворыцца на старонцы газеты.

Тое ж адбываецца і ў Столінскім раёне.

"З 15 па 20 ліпеня на тэрыторыі Столінскага раёна плануецца перамяшчэнне ваеннай тэхнікі ў сувязі з заняткамі па баявой падрыхтоўцы", — піша столінская раёнка "Навіны Палесся" са спасылкай на ваеннага камісара раёна Сяргей Патрубейку. Ён таксама запэўнівае, што гэта "планавае мерапрыемства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі