У Івацэвічах на шыю 8-гадовай дзяўчынкі апусцілася брама гаража

У Івацэвічах на шыю 8-гадовай дзяўчынкі апусцілася брама гаража

У Івацэвічах на шыю 8-гадовай дзяўчынкі апусцілася брама гаража (ён знаходзіцца ў яе доме). Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 19 чэрвеня. Дзіця хацела прайсці пад ралетам, які апускаўся (яна сама націснула кнопку закрыцця брамы), але спатыкнулася і ўпала. З-пад ралета дачку дастала маці, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі івацэвіцкай бальніцы. Адзначаецца, што пагрозы для яе жыцця няма. Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі