У Івацэвічах мужчына задушыў жанчыну, а пасля падпаліў сябе ў яе кватэры

У Івацэвічах мужчына задушыў жанчыну, а пасля падпаліў сябе ў яе кватэры

У Івацэвічах 29-гадовы мужчына задушыў сваю сужыцельку, 37-гадовую жанчыну. Зрабіў ён гэта шнуром ад праса. Яны разам працавалі ў бары. Мужчына быў там ахоўнікам. У кватэры жанчыны ў іх узнікла сварка, падчас якой і адбылося трагічнае здарэнне.

Як інфармуе БЕЛТА, мужчына нанёс сабе ўдар нажом у грудзі, пасля чаго падпаліў кватэру. Такім чынам ён планаваў скончыць жыццё самагубствам. Аднак яго выратавалі — зрабілі аперацыю. У рэанімацыі ён знаходзіцца пад вартай. У адносінах зламысніка распачалі крымінальную справу па артыкуле "Забойства". Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі