Вы тут

У Іране хочуць забараніць хатніх жывёл, бо яны сімвалізуюць Захад

Пярсідскія каты, чыёй радзімай лічыцца Іран, таксама цяпер будуць пад забаронай / РБК

Парламент Ірана разглядае законапраект, згодна з якім валодаць хатнімі жывёламі можна будзе толькі арымаўшы дазвол, піша BBC. 

Дзеля таго, каб завесці сабаку ці котку, трэба будзе звярнуцца ў адмысловы ўрадавы камітэт. Пры гэтым за "ўвоз, куплю і продаж, перавозку і ўтрыманне" любых хатніх гадаванцаў, аж да трусікаў і чарапах, прадугледжваецца штраф прыкладна ў 800 долараў.

Аказваецца, у ісламскай традыцыі сабак лічаць "бруднымі" жывёламі. У вачах рэжыму яны сімвалізуюць Захад і ягоны лад жыцця, які іранскія ўлады доўга спрабавалі выкараніць.

Цяпер у краіне пачалося сапраўднае паляванне на хатніх жывёл. Людзі баяцца выводзіць сабак і котак на вуліцу, бо іх могуць арыштаваць. Нядаўна мясцовая паліцыя назвала выгул сабак у парках злачынствам. Іх уладальнікаў затрымліваюць, а жывёлак звозяць у адмысловую "турму" для хатніх любімцаў.

"Жывёл трымаюць пад адкрытым небам без нармальнай ежы і вады, а ва ўладальнікаў з'яўляецца мноства праблем з законам", — цытуе выданне словы ветэрынара з Тэгерана Ашкана Шамірані.  

Забарону на выгул сабак іранскія ўлады тлумачаць неабходнасцю "абараніць грамадскую бяспеку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.