Вы тут

У ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі запісалася ўжо 9000 чалавек!

Віктар Бабарыка /  t.me/viktarbabarykaofficial

Банкір Віктар Бабарыка ў сваіх сацсетках заявіў, што ў яго ініцыятыўную групу ўжо запісалася 9000 чалавек. У пятніцу, 15 траўня, "кандыдат у кандыдаты" падаў у Цэнтрвыбаркам дакументы і 5600 подпісаў, але па законе ён мае права дапоўніць сваю ініцыятыўную групу да вечара нядзелі.

"Нас больш за 9000, але да паўночы яшчэ далёка. Працягвайце запісвацца!"сказаў у відэавароце Віктар Бабарыка.

Атрымліваецца, сярод усіх альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла ў Бабарыка пакуль што самая вялікая ініцыятыўная група. Бліжэй за ўсіх да яго падабраўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў і лідэр ЛДПБ Алег Гайдукевіч: у яго камандзе больш за 4000 чалавек.

У Аляксандра Лукашэнкі, без якога пакуль не абыходзіцца ні адна прэзідэнцкая гонка ў Беларусі, у ініцыятыўнай групе заяўлена 11 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.