У Грузіі апазіцыя выбрала адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары

Адзіным кандыдатам ад Аб’яднанай апазіцыі на выбарах прэзідэнта Грузіі стаў Леван Гачэчыладзэ. Пра гэта паведаміла агенцтва РИА “Новости”. Падрабязнасці пакуль невядомыя.
Вядома, што Гачэчыладзэ з’яўляецца дэпутатам парламента. Падчас нядаўніх масавых акцый апазіцыі ў Тбілісі ён абвяшчаў бестэрміновую галадоўку, быў збіты спецназаўцамі.

Пасля гэтага ён звярнуўся ў эфіры тэлекампаніі “Імедзі” да прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі: “Мяне ўжо двойчы збілі, але цяпер цябе паб’ю я”.

Гачэчыладзэ 43 гады, ён матэматык-кібернэтык паводле адукацыі. Саакашвілі ў снежні споўніцца 40.

Нагадаем, датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Грузіі адбудуцца ў студзені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі