У Гродне захраснуў ліфт з дзецьмі — выклікалі ўсе магчымыя экстраныя службы

У Гродне захраснуў ліфт з дзецьмі — выклікалі ўсе магчымыя экстраныя службы

У Гродне на вызваленне дзяцей з ліфта, які захрас паміж паверхамі, прыехалі ўсе магчымыя экстраныя службы — МНС, хуткая, міліцыя. Аднак трывога выявілася марнай.

Пра гэтае здарэнне паведамляе “Гродзенская праўда”. Інцыдэнт здарыўся 28 верасня ў 16-павярховым доме па вуліцы Крамко. Дзве дзяўчынкі і адзін хлопчык селі ў ліфт на верхнім паверсе і паехалі ўніз. На першым паверсе ліфт спыніўся, але дзверы не адчыніліся. Дзеці напалохаліся, пачалі плакаць і крычаць. Іх пачула адна з жыхарак дома, запанікавала і адразу паведаміла ў розныя службы, быццам дзеці ўпалі ў шахту ліфта.

Праблема вырашылася сіламі аднаго электрамеханіка “Гродналіфта”, які за 10 хвілінаў адамкнуў дзверы ліфта і вызваліў дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі