Вы тут

У Гродне з-за пахаладання зноў уключаюць ацяпленне ў кватэрах

Тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні будзе на 2-5 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму / БЕЛТА

У Гродне з-за пахаладання зноў уключаюць ацяпленне ў кватэрах, у школах, інтэрнатах, паліклініках, ва ўстановах — "у рэжыме працеплівання". Ужо з 23 красавіка, паведамляе "Гродзенская праўда". Гарадскія ўлады прынялі такое рашэнне, але "на меркаванне арганізацый, якія займаюцца абслугоўваннем".

Пра тое, што на Гродзеншчыне завяршаецца ацяпляльны сезон, стала вядома 20 красавіка. Але чыноўнікі паспяшаліся, не ўлічылі прагноз сіноптыкаў. Тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні будзе на 2-5 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму, чакаецца нават мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.