У Гродне з дома эвакуявалі 45 чалавек, у Маладзечне з гандлёвага цэнтра — 125

У Гродне з дома эвакуявалі 45 чалавек, у Маладзечне з гандлёвага цэнтра — 125

У Гродне ўдзень 16 студзеня адбыўся пажар у шматкватэрным жылым доме па завулку Дзяржынскага. Гарэла кватэра на сёмым паверсе. Як інфармуе прэс-служба МНС, у момант здарэння гаспадары былі дома. Яны выбеглі на балкон, дзе іх і знайшлі ратавальнікі. З дапамогай спецыяльных масак жыхароў кватэры вывелі на свежае паветра. З дома эвакуявалі яшчэ 43 чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за кароткага замыкання электраправодкі.

Удзень у сераду здарэнне адбылося на трэцім паверсе будынка гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра па вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне. У адным з офісаў адбылося кароткае замыканне без далейшага гарэння. Адміністрацыя яшчэ да прыезду ратавальнікаў эвакуявала 125 чалавек — наведвальнікаў і работнікаў. Ніхто не пацярпеў. Папярэдняй прычынай здарэння называюць парушэнне правілаў эжксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі