У Гродне "акцёр" даў аплявуху невядомай дзяўчыне і пасыпаў яе попелам

У Гродне "акцёр" даў аплявуху невядомай дзяўчыне і пасыпаў яе попелам

У Гродне затрымалі 23-гадовага хлопца, які каля чыгуначнага вакзала тэрарызаваў 19-гадовую дзяўчыну. Яна праважала сяброўку, і калі засталася адна, хлопец пачаў да яе чапляцца. Дзяўчына прасіла пакінуць яе ў спакоі, але малады чалавек працягваў за ёй хадзіць.

У прывакзальным скверы хуліган пасыпаў галаву дзяўчыны попелам ад цыгарэты, пасля паліў яе вадой, даў аплявуху і напрыканцы схапіў за грудзі. Пацярпелая патэлефанавала свайму хлопцу ў Масты і распавяла пра здарэнне, той выклікаў міліцыю. Зламысніка затрымалі. Дарэчы, ён праваахоўнікам назваўся "акцёрам", што аднак не пацвердзілася (хлопец — беспрацоўны). У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства". На момант здарэння ён быў цвярозы, інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі