У Гомельскай вобласці больш за 160 чалавек зрабілася ахвярамі ашуканцаў

Пяцёра махляроў чакаюць вынікаў расследавання пад арыштам, яшчэ двое — пад хатнім арыштам / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пяцёра махляроў чакаюць вынікаў расследавання пад арыштам, яшчэ двое — пад хатнім арыштам / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Больш за 160 чалавек у Гомельскай вобласці зрабілася ахвярамі ашуканцаў. Яны хацелі ўзяць "хуткія грошы" у доўг, але ў выніку аказваліся без абяцанай сумы і з крэдытнымі дамовай на дарагую тэхніку.

Аферысты працавалі ў Гомелі са студзеня: расклеілі ў горадзе ўлёткі "Грошы ў доўг" і прапаноўвалі "хуткае афармленне здзелкі без даведак аб даходах, паручальнікаў і станоўчай крэдытнай гісторыі", паведамілі ў СК. Сустрэчы з кліентамі праходзілі ля гандлёвага цэнтра на гомельскім вакзале. Чалавеку, які цікавіўся паслугай, прапаноўвалі купіць тэлефон у крэдыт, аддаць яго фігуранту і атрымаць наяўныя ў памеры 50% ад кошту апарата.  

У салоне працаваў "свой" прадавец, які афармляў крэдытную дамову праз банк. Калі было трэба, ён паведамляў падманныя звесткі пра месца працы і заробак кліента. Прачытаць дамову пакупніку звычайна не давалі — прыспешвалі.  Затым пакупнік аддаваў пакупку чалавеку, які абяцаў "хуткія грошы", а той уручаў яму канверт. Грошай там звычайна было ўдвая менш за дамоўленую суму. "Прэтэнзіі пацярпелых пра парушэнне вуснай дамовы махляр ігнараваў", — адзначылі ў СК. Ужо дома ахвяры чыталі дамову і ўсведамлялі, што цяпер вымушаныя аплачваць яшчэ і крэдыт на тэлефон. Устаноўлена, што ашуканцы паспелі прысабечыць каля паўмільёна рублёў.

Следчыя ўжо высветлілі, што кіраваў схемай 31-гадовы гамяльчук, які раней быў неаднаразова судзімы. Менавіта ён сабраў і агранізаваў групу. Пяцёра абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, яшчэ двое — пад хатнім арыштам, адзін фігурант — пад падпіскай аб нявыездзе. Ім прад'явілі абвінавачванне па артыкуле "Махлярства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі