У Гомелі знайшлі павешанымі 15-гадовую дзяўчынку і маладога мужчыну
У Гомелі знайшлі павешанымі 15-гадовую дзяўчынку і маладога мужчыну. Як паведаміў БЕЛТА галоўны інспектар аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Аляксей Кісялеўскі, сувязі паміж гэтымі трагічнымі выпадкамі не выяўлена.
Цела навучэнкі аднаго з ліцэяў Гомеля знайшлі 26 лістапада. Следчыя высвятляюць абставіны гібелі дзяўчынкі, прызначаныя экспертызы, апытваюцца грамадзяне. 25 лістапада на адной з лесвічных пляцовак у шматпавярховым доме ў абласным цэнтры знайшлі цела маладога мужчыны. Былі выяўленыя прыкметы механічнай асфіксіі. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.