У Гомелі баксёр збіў на вуліцы восем чалавек, а сярод іх і траіх жанчын

Хуліганам аказаўся жыхар Гомеля, 1990 года нараджэння, кандыдат у майстры спорту па боксе, які да таго ж прафесійна займаецца рукапашным боем. Ён выйшаў на вуліцу "практыкавацца" на прахожых у стане алкагольнага ап'янення. Сярод васьмі збітых аказаліся тры жанчыны, адной з іх ён зламаў рабро.


З месца здарэння хуліган уцёк. Па атрыманых ад сведкаў прыкметах яго затрымалі ў пад'ездзе аднаго з жылых дамоў двое міліцыянтаў. Пры гэтым баксёр аказаў актыўнае супраціўленне. Як паведамляе прэс-служба гомельскай абласной міліцыі, праваахоўнікі (на здымку) кажуць, што затрымаць такога парушальніка ім было не цяжка.


Распачатая крымінальная справа.

Фота — uvd.gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі