У Германіі сутыкнуліся два конныя экіпажы, пацярпелі 20 чалавек (фотафакт)
У Германіі сутыкнуліся два конныя экіпажы, пацярпелі 20 чалавек. Адна з "карэт" з турыстамі спынілася перад чыгуначным пераездам і ў гэты момант на яе наляцела на поўнай хуткасці іншая.
Як інфармуе infranken.de, здарэнне адбылося ў Баварыі на мяжы з Аўстрыяй. Калі ў большасці пацярпелых траўмы нязначныя, дык двое знаходзяцца ў цяжкім стане. Іх эвакуацыю праводзілі тры верталёты, у тым ліку і з Аўстрыі. Паліцыя праводзіць расследаванне.