У гарах Новай Зеландыі загінуў 32-гадовы беларус
У гарах Новай Зеландыі загінуў 32-гадовы беларус, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы. Дваіх мёртвых мужчын знайшлі ў заказніку на горным храбце яшчэ 21 лістапада. Яны пайшлі ў горы 19 лістапада, але зніклі. Сваякі абвясцілі іх у вышук. Неўзабаве мужчын знайшлі мёртвымі ў кіламетры ад лагера. Паводле папярэдняй версіі, абодва загінулі ад пераахаладжэння.
Вядома, што адзін з іх — праграміст Павел Пазняк, які працаваў у кампаніі Xero. Інфармацыю пра здарэнне пацвярджае беларускі МЗС. Сувязь са сваякамі загінулага падтрымлівае амбасада Беларусі ў Аўстраліі, якая акрэдытаваная і для працы ў Новай Зеландыі.