У гарах Кабардзіна-Балкарыі разбіўся парапланерыст з Беларусі
У гарах Кабардзіна-Балкарыі разбіўся парапланерыст з Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на МНС Расіі. Інфармацыя пра знікненне 26-гадовага беларуса паступіла да выратавальнікаў 20 жніўня. Інцыдэнт здарыўся ў Чагемскім раёне ля пасёлка Булунгу.
У суботу ўдзень цела парапланерыста знайшлі на скальнай паліцы ў каньёне без прыкметаў жыцця. З-за надыходу цемры выратавальныя працы былі спыненыя. Яны працягнуліся ў нядзелю раніцай.
Іншыя падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.