У футбольным чэмпіянаце Беларусі "Мінск" выйшаў на трэцяе месца

У футбольным чэмпіянаце Беларусі "Мінск" выйшаў на трэцяе месца

14 верасня прайшлі заключныя матчы 19-га тура футбольнага чэмпіянату краіны. У сябе дома брэсцкае "Дынама" перамагло бабруйскую "Белшыну" з лікам 2:1, а "Мінск" на сваім полі апынуўся мацнейшым за  "Гомель" — 1:0. Такім чынам, сталічны клуб выйшаў на трэцяе месца.

Становішча камандаў: БАТЭ — 46 ачкоў (розніца мячоў 31/07), "Дынама" Мн — 38 (25/09), "Мінск" — 36 (24-14), "Шахцёр" — 34 (31-13), "Белшына" — 29 (27-16), "Граніт" — 29 (19-24), "Тарпеда-БелАЗ" — 28 (21-21), "Дынама" Бр — 23 (18-26), "Нафтан" — 22 (17-21), "Славія" — 20 (25-30), "Нёман" — 18 (12-27), "Слуцк" — 16 (15-22), "Гомель" — 15 (13-26), "Віцебск" — 13 (16-38).

Наступны тур пройдзе 19-21 верасня. Будуць сустракацца наступныя пары: "Славія" — "Нафтан", "Слуцк" — "Дынама" Бр, БАТЭ — "Тарпеда-БелАЗ", "Белшына" — "Шахцёр", "Нёман" — "Мінск", "Гомель" — "Граніт", "Дынама" Мн — "Віцебск".

Фота: fcgomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі