У Францыі адбыўся напад на дом састарэлых, загінула жанчына

У Францыі адбыўся напад на дом састарэлых, загінула жанчына

На паўднёвым захадзе Францыі каля горада Манпелье адбыўся напад на дом састарэлых для манахаў, загінула жанчына. Здарэнне адбылося позна ўвечары 24 лістапада. Узброенаму мужчыне ўдалося збегчы, яго шукаюць, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Вядома, што ў доме састарэлых у гарадку Манфер'е-сюр-Ле жывуць больш за 60 чалавек, мужчын і жанчын, якія раней займаліся місіянерскай дзейнасцю ў Афрыцы. Жанчына была забітая нажом. Яна, дарэчы, паспела патэлефанаваць у паліцыю. Яе знайшлі звязанай. Пакуль паліцыя не заявіла, што гэта быў тэракт. Жыхароў дома састарэлых эвакуявалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі