У ФК "Шахцёр" новы галоўны трэнер — Сяргей Ташуеў

У ФК "Шахцёр" новы галоўны трэнер — Сяргей Ташуеў

У салігорскім футбольным клубе "Шахцёр" памяняўся галоўны трэнер, паведамляецца на сайце каманды

"Па пагадненні бакоў спыненае супрацоўніцтва з галоўным трэнерам асноўнай каманды Марэкам Зубам", — гаворыцца ў паведамленні. Разам з польскім спецыялістам "Шахцёр" пакідаюць трэнеры Сяргей Падпалы, Рудольф Дзювернэ, а таксама намеснік дырэктара па спартыўнай рабоце і развіцці Дзмітрый Хахлоў.

Новым галоўным трэнерам стаў расійскі спецыяліст Сяргей Ташуеў. Вядома, што ён нарадзіўся пад Харкавам у сям'і беларускі і чачэнца.

У трэнерскім спісе Ташуева значацца такія клубы, як "Спартак-Нальчык", "Металург" (Данецк), "Анжы" (Махачкала). У сезоне 2015/16 года спецыяліст працаваў з краснадарскай "Кубанню".

Салігорскі "Шахцёр" пасля трох тураў чэмпіянату краіны мае толькі адно ачко і займае 14-е месца сярод 16 камандаў вышэйшай лігі. Між тым летась клуб стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі