Вы тут

У Дзярждэпе ЗША пабывалі прадстаўнікі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці

Крысціна Ціманоўская​ / З архіву Еўрарадыё

У Злучаных Штатах захапляюцца мужнасцю беларускіх спартсменаў, якія трапілі на радзіме пад рэпрэсіі за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў. Пра гэта заявіла намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узра Зея. Як паведамляе прэс-служба Дзярждэпа, яна правяла сустрэчу з прадстаўнікамі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Гэта былі шэсць спартсменаў, а сярод іх бягуха Крысціна Ціманоўская.

Намеснік дзяржсакратара ЗША на сустрэчы падкрэсліла, што Вашынгтон "рашуча падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народу", а таксама выступае за прыцягненне да адказнасці асобаў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій супраць беларусаў.

Дасягнута дамоўленасць "аб выпрацоўцы набору інструментаў падтрымкі беларускіх спартсменаў" — стыпендыі, стажыроўкі, навучанне, а таксама мер медыяпадтрымкі дзейнасці фонду, паведамляе BSSF.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.