Вы тут

У дзень школьных апошніх званкоў у Мінску не абмяжоўваюць продаж алкаголю

У Мінску ў дзень апошняга званка будуць гандляваць алкаголем

29 траўня, у дзень школьных апошніх званкоў у Мінску не абмяжоўваюць продаж алкагольнай прадукцыі. Пра гэта распавёў падчас прамой лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.

— Абмежавальныя меры па продажы алкагольнай прадукцыі ў Мінску 29 траўня не ўводзяцца. Аднак рэкамендавана гандлёвым аб'ектам і аб'ектам грамадскага харчавання ў гэты дзень больш пільна ставіцца да выканання патрабаванняў заканадаўства па продажы алкагольных напояў асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, — цытуе чыноўніка агенцтва "Мінск-Навіны".

У Беларусі продаж алкаголю ў крамах традыцыйна абмяжоўваецца ў дні апошніх званкоў і выпускных. У 2021 годзе гэтае 29 траўня і 10 чэрвеня.

Забарона ўводзіцца ці на суткі, ці з 8:00 да 8:00 наступнага дня. Яна не тычыцца устаноў грамадскага харчавання — абмежаванні дзейнічаюць толькі для рознічнага гандлю.

Сёлета абмежаванні па продажы алкаголю ўвялі многія раёны краіны. Але ў Мінску алкаголь будзе прадавацца паўсюдна — упершыню за некалькі апошніх гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.